творчая ініцыятыва

Зьбяжы ад фоціку за 2 сэкунды

  Ідэя дадзеных сэлф-мэйд фатаздымкаў належыць галяндзкаму фатоґрафу (ці не фатоґрафу;) Хэрту Рытвельду [Gert Rietveld]. Менавіта ён першым паставіў свой фоцік, уключыў таймер на 2 сэкунды й пабег так хутка, як толькі мог. Вось такім чынам і нарадзіліся так званыя "зьбегі ад камэры".
зьбег хэрта пад нумарам адзін
  Сам Хэрт рэгулярна закідвае свае зьбегі на спэцыяльна створаны для гэтага блоґ. Народ падхапіў ідэю, і, акрамя розных прыватных фотак/альбомаў, на flickr-com узьніклі дзьве суполкі на дадзеную тэму (тут і тут). Невялікую выбарку здымкаў можна ўбачыць у гэтым альбоме.
зьбег зьбег зьбег
  І тут няма нічога дзіўнага: за простай канцэпцыяй хаваецца велізарны пласт арыгінальных варыяцый зьбегаў. Да і для гэтага ня трэба прафэсійнай тэхнікі й нейкіх навыкаў: хопіць самага звычайнага фоціку, ног і кроплі крэатыву (асаблівасьць вашага зьбегу можа заключацца ў арыгінальнасьці непасрэдна бегу, незвычайнасьці месцаў і г.д. на ваш густ). Гэта й ёсьць сапраўдны DiY! А вынік заўсёды як мінімум цікавы.
  Мэтамі ініцыятывы "Зьбегчы ад фоціку" зьяўляюццы папулярызіцыя дадзенага варыянту сэлф-мэйд фатаздымкаў ды агітацыя прафэсійных фатоґрафаў і простых аматараў фоткаць свае ўласныя зьбегі. Цікавыя рэзультаты зьбегаў вы можаце закінуць у агульны архіў (а ён знаходзіцца тут) ініцыятывы двума спосабамі:
  1) калі вы зарэгістраваны ў сацыяльнай сэтцы vk-com, то можаце закінуць у наш альбом (з умовай, што быдзе спасылка на фотку ў арыгінальным памеры; заліць яе можна, як прыклад, на партал fastpic-ru; абавязкова пісаць свае кантакты; вітаюцца любыя камэнтары да фоткі);
  2) даслаць фоткі непасрэдна на наш e-mail zbieh[at]tut.by (зноў-ткі вітаецца прысутнасьць камэнтаў).
  Пасьля таго, як зьбярэцца патрэбная колькасьць фотак (што залежыць выключна ад вашай актыўнасьці й арыгінальнасьці вашых прац), мы выйдзем за межы інтэрнэту ды пакажам усё самае лепшае ў адной з галерэй Менску (гэта як мінімум).
Рэальны шанец засьвяціць свае ногі й, калі пашансуе, сваю жопу;))
зьбег зьбег зьбег
  Гэта на самой справе весела. Трэба толькі паспрабаваць, і вы самі пераканаецеся ў гэтым.
Сайт создан в системе uCoz